Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японскі міністар возьме адпачынак, каб даглядаць немаўля


Cіндзіро Коізумі
Cіндзіро Коізумі

Міністар навакольнага асяродзьдзя Японіі Сіндзіро Коізумі паведаміў, што возьме адпачынак прынамсі на два тыдні, каб даглядаць свайго нованароджанага сына. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Для Японіі такое рашэньне мужчыны — рэдкасьць. Нягледзячы на тое, што закон дазваляе і жанчынам, і мужчынам браць да году часткова аплачанага адпачынку па даглядзе за дзіцем, толькі 6 працэнтаў мужчын карыстаюцца такой магчымасьцю. Нават сярод іх большасьць бярэ менш за тыдзень адпачынку.

Міністар, сын харызматычнага былога прэм’ер-міністра Дзюніціро Коізумі, патлумачыў, што хацеў бы стаць прыкладам для іншых мужчынаў. Аднак некаторыя дэпутаты скрытыкавалі яго, заявіўшы, што яму варта аддаць прыярытэт дзяржаўным абавязкам.

Цяперашні прэм’ер-міністар Японіі Сіндзо Абэ спрабуе заахвоціць мужчын браць адпачынак па даглядзе за дзіцем, а таксама заклікае японскія кампаніі стварыць лепшы балянс паміж працай і асабістым жыцьцём, каб падняць занятасьць жанчын у эканоміцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG