Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прыняў да разгляду справу аб імпічмэнце прэзыдэнта Трампа

U.S. President Donald Trump answers questions from reporters about impeachment and Iran during an event to announce proposed rollbacks to the National Environmental Policy Act regulations in Roosevelt Room of the White House in Washington, U.S., January 9

У чацьвер, 16 студзеня, Сэнат ЗША афіцыйна пачаў працэс імпічмэнту прэзыдэнта Дональда Трампа. У верхнюю палату амэрыканскага Кангрэсу прыбылі 7 зацьверджаных Палатай прадстаўнікоў заканадаўцаў, якія будуць прадстаўляць бок абвінавачаньня.

У сераду гэтыя заканадаўцы, прызначаныя мэнэджэрамі ў справе імпічмэнту, асабіста перадалі артыкулы імпічмэнту ў Сэнат.

Сярод мэнэджэраў у справе імпічмэнту — Адам Шыф, старшыня Камітэту выведкі Палаты прадстаўнікоў і Джэралд Надлер, кіраўнік Юрыдычнага камітэту.

Судовы разбор у Сэнаце пачнецца ў аўторак, 21 студзеня, і, як чакаецца, будзе доўжыцца некалькі тыдняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG