Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран запрасіў амэрыканцаў расьсьледаваць крушэньне ўкраінскага «Боінга»


Абломкі ўкраінскага авіяляйнэра

Нацыянальнай рада па бясьпецы на транспарце ЗША прыняла запрашэньне Ірану ўдзельнічаць у расьсьледаваньні крушэньня ўкраінскага «Боінга» над Тэгеранам 8 студзеня.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, адзначаючы, што Рада ўжо вызначыла аднаго прадстаўніка для ўдзелу ў расьсьледаваньні. Агенцтва дадае, аднак, што пакуль няясна, ці пры дзейных амэрыканскіх санкцыях гэты прадстаўнік зможа паехаць у Іран і ўзяць удзел у сьледзтве.

Reuters таксама паведаміла, што ў расьсьледаваньні прычынаў крушэньня ўкраінскага авіяляйнэра возьмуць удзел яшчэ прадстаўнікі Канады і Францыі.

У Іране ўжо працуюць спэцыялісты з Украіны. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што вэрсія аб пападаньні ракеты ў самалёт не выключаецца, але пакуль не зьяўляецца пацьверджанай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG