Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры праходжаньні тэхагляду больш не патрэбная мэдыцынская даведка. Што яшчэ зьмянілася для кіроўцаў


Кіроўцы праходзяць тэхагляд у Менску, архіўнае фота
Кіроўцы праходзяць тэхагляд у Менску, архіўнае фота

З 2 студзеня 2020 году, згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі № 492, унесеныя зьмены ў парадак выдачы і выкарыстаньня дазволу на допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху, паведамляе РУСП «Белтэхагляд».

Што зьмянілася:

  • зь пераліку дакумэнтаў, неабходных для праходжаньня тэхагляду аўтамабіля, выключаная мэдыцынская даведка кіроўцы аб стане здароўя,
  • кіроўцу цяпер ня трэба мець пры сабе сэртыфікат аб праходжаньні дзяржаўнага тэхагляду і перадаваць яго супрацоўнікам ДАІ для праверкі,
  • таксама цяпер ня трэба афармляць да правоў кіроўцы дадатковы талён, у які ставілі пазнакі аб парушэньнях правілаў,
  • дазвол на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху стаў абавязковым дакумэнтам,
  • для транспарту, прызначанага для перавозкі небясьпечных грузаў, цяпер ня трэба атрымліваць дазвол на допуск да ўдзелу ў дарожным руху кожныя 6 месяцаў (цяпер гэта можна рабіць у агульным парадку, раз на 1 або 2 гады).
  • пры тэхаглядзе ня трэба прадастаўляць дазвол органа сувязі на права выкарыстаньня радыёчастотнага спэктру пры эксплюатацыі радыёэлектронных сродкаў (калі яны ёсьць у аўтамабілі).

Законапраект аб скасаваньні талёнаў да правоў кіроўцы разглядалі прынамсі з 2017 году, а выдаваць міжнародныя пасьведчаньні кіроўцы зьбіраліся яшчэ з 2016 году.

30 сьнежня 2019 году кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 492, якім комплексна карэктуецца пералік адміністрацыйных працэдур, што ажыцьцяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заяве грамадзян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG