Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна першай сэсіі Генэральнай асамблеі ААН


Рада па правах чалавека ААН, ілюстрацыйнае фота

Падзеі 10 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 студзеня 1946 году ў Лёндане пачалася першая сэсія Генэральнай асамблеі ААН. У Цэнтральнай залі Вэстмінстэрскага палаца сабраліся дэлегацыі 51 краіны, якія падпісалі Статут ААН. Старшынём сэсіі Генэральнай асамблеі быў абраны бэльгіец Поль-Анры Спак. На гэтай жа асамблеі Генэральным сакратаром ААН быў абраны міністар замежных спраў Нарвэгіі Тругвэ Лі. Беларусь далучылася да ААН у кастрычніку 1945 году.

Таксама ў гэты дзень

1569 — у Люблінскім замку пачалося паседжаньне сэйму, якое папярэднічала Люблінскай уніі.

1863 — у Лёндане пачало працаваць першае ў сьвеце мэтро.

1989 — пасьля 72-гадовага перапынку пачало працу Менскае духоўнае вучылішча — спачатку як аднагадовыя курсы псаломшчыкаў.

1991 — прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў запатрабаваў ад Вярхоўнага Савету Літвы адмены акту аб незалежнасьці і аднаўленьня савецкай Канстытуцыі. Гэта патрабаваньне было падмацавана вайсковай сілай, што скончылася штурмам віленскага тэлецэнтру і ахвярамі сярод цывільных асобаў. Пазьней літоўскі суд асудзіў шэраг вінаватых па гэтай справе, некаторыя дагэтуль у міжнародным вышуку. Генэрала Ўладзімера Ўсхопчыка, які камандаваў віленскім гарнізонам, а пазьней быў намесьнікам міністра абароны Беларусі, Менск адмовіўся выдаць Літве.

Вільня ў студзені 1991 году
Вільня ў студзені 1991 году

У гэты дзень нарадзіліся

1597 — Пятро Магіла, рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

1892 — польскі пісьменьнік Мэльхіёр Ваньковіч, які шмат рабіў дзеля пашырэньня беларускае літаратуры ў Польшчы.

1896 — Георгі Лаўроў, беларускі архітэктар.

1905 — Тацяна Бірыч, беларускі афтальмоляг, доктар мэдычных навук.

У памяці

1684 — Крыштаф Жыгімонт Пац, вялікі канцлер літоўскі.

1994 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык і краязнаўца.

Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі
Зоська Верас, Аляксей Пяткевіч і Генадзь Каханоўскі

2017 — памёр рэжысэр Валеры Панамароў, у 1990-х зьняў фільм «Тутэйшыя» паводле славутага твору Янкі Купалы і «На чорных лядах» паводле апавяданьняў Васіля Быкава.

Архіўнае фота. Валеры Панамароў (другі зьлева ў першым шэрагу) разам з Васілем Быкавым (у цэнтры) у рэдакцыі «Свободные новости» на 25-годзьдзе выданьня
Архіўнае фота. Валеры Панамароў (другі зьлева ў першым шэрагу) разам з Васілем Быкавым (у цэнтры) у рэдакцыі «Свободные новости» на 25-годзьдзе выданьня

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG