Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін і Эрдаган адкрылі газаправод «Турэцкі паток»


Цырымонія адкрыцьця «Турэцкага патоку», Стамбул, 8 студзеня 2020
Цырымонія адкрыцьця «Турэцкага патоку», Стамбул, 8 студзеня 2020

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган 8 студзеня афіцыйна адкрылі газаправод «Турэцкі паток». Разам зь імі ў цырымоніі ў Стамбуле ўзялі ўдзел прэм’ер Баўгарыі Бойка Барысаў і прэзыдэнт Сербіі Аляксандар Вучыч.

Анкара абяцае, што Турэччына будзе атрымліваць па газаправодзе з Расеі 15,7 млрд кубамэтраў газу, а «астатнія 15,7 млрд пойдуць далей у Эўропу», — заявіў падчас адкрыцьця турэцкі міністр энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Фатых Данмэз.

Газаправод пойдзе ў абыход Украіны. «Газпром» заяўляе, што па ім газ будзе пастаўляцца ня толькі ў Турэччыну, але і ў краіны паўднёвай і паўднёва-ўсходняй Эўропы: Грэцыю, Італію, Баўгарыю, Сэрбію і Вугоршчыну. Паводле паведамленьняў кампаніі, з 1 студзеня 2020 году расейскі газ праз «Турэцкі паток» ужо пачаў паступаць у Баўгарыю, а з 5 студзеня — у Паўночную Македонію і Грэцыю.

Схэма «Турэцкага патоку»
Схэма «Турэцкага патоку»

Пагадненьне аб будаўніцтве «Турэцкага патоку» паміж уладамі Турэччыны і Расеі было падпісана восеньню 2016 году. Першапачаткова праект «Газпрому» называўся «Паўднёвым патокам» і быў разьлічаны на Балканы і краіны паўднёвай Еўропы, куды газ цяпер ідзе праз Украіну. Але «Газпром», пачаўшы будаваць трубаправод на расейскай тэрыторыі, не атрымаў дазволу Эўразьвязу на гэты праект, і ў выніку пераарыентаваў газаправод на Турэччыну. Туды былі пракладзеныя дзве ніткі трубы па дне Чорнага мора.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG