Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядомым імя яшчэ аднаго беларуса, перададзенага Ўкраінай у абмен на сваіх палонных


Падчас абмену палоннымі 29 сьнежня 2019 году
Падчас абмену палоннымі 29 сьнежня 2019 году

На тэрыторыю раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей, не кантраляваных Кіевам, 29 сьнежня ў межах абмену палоннымі быў перададзены грамадзянін Беларусі Алег Шабалін, асуджаны ва Ўкраіне ў 2017 годзе на пяць гадоў пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам на тры гады за ўдзел у масавых беспарадках у Адэсе 2 траўня 2014 году.

Цяпер беларус называецца іначай — ён ажаніўся з грамадзянкай Украіны і перайшоў на ейнае прозьвішча Ткачук.

29 сьнежня адбыўся абмен зьняволенымі асобамі паміж Кіевам і Данбасам. Сэпаратысты вызвалілі 76 чалавек, Украіна адправіла на непадкантрольную тэрыторыю 124 зьняволеных. Пры гэтым Кіеў настойвае, што сэпаратысты ўтрымліваюць яшчэ каля 300 чалавек.

Паводле інфармацыі сайту «Міратворац», украінскім сэпаратыстам перадалі 13 грамадзян Расеі, 2 грамадзян Беларусі, аднаго грамадзянін Бразыліі, іншыя — грамадзяне Ўкраіны.

Раней стала вядома, што на тэрыторыю акупаванага Данбасу ў абмен на ўкраінскіх палонных перадалі беларуса Дзьмітрыя Новікавага, затрыманага 10 жніўня 2018 году за ўдзел у баявых дзеяньнях на баку так званай «Данецкай народнай рэспублікі». Суд тэрмінова вызваліў яго з-пад варты 26 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG