Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У труфэлі адлюстраваны вызначальныя рысы кіраўніка дзяржавы». У Расеі дзецям падарылі цукеркі з партрэтам Пуціна


У навагоднім дзіцячым падарунку жыхары расейскага горада Омск выявілі цукеркі «Прэзыдэнт» з партрэтам Уладзіміра Пуціна на абгортцы.

Фатаграфію апублікаваў у групе «Ревизорро Омск» у сацсетцы «ВКонтакте» адзін з карыстальнікаў, дадаўшы, што есьці цукеркі баіцца. У склад прадукту ўваходзяць гарэлка і перац чылі.

Цукеркі «Прэзыдэнт» вырабляе кампанія «Джи Си – Золотые конфеты» з Санкт-Пецярбургу. У апісаньні на сайце кампаніі гаворыцца, што ў труфэлі адлюстраваныя вызначальныя рысы кіраўніка дзяржавы: «самавалоданьне, спакой і харызматычнасьць перададзеныя цёплай нотай імбіру ў аксамітнай труфэльнай начынцы; бесстароннасьць, непрадказальнасьць і дасьціпнасьць – у вастрыні перцу чылі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG