Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дарадца Трампа Болтан выказаў гатоўнасьць выступіць у Сэнаце па справе аб імпічмэнце


Джон Болтан

Былы дарадца прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан заявіў у панядзелак, што гатовы выступіць з паказаньнямі на слуханьнях пра імпічмэнт прэзыдэнта Дональда Трампа. Агенцтва Reuters называе гэтую заяву нечаканай і здольнай ускладніць дыскусіі вакол імпічмэнту.

«Калі Сэнат выкліча мяне для дачы паказаньняў, я гатовы іх даць», — сказаў Болтан у падрыхтаванай заяве. Ён адмовіўся даць дадатковыя камэнтары.

Дэмакраты настойваюць на тым, каб Болтан і трое іншых высокапастаўленых асобаў з адміністрацыі прэзыдэнта выступілі на слуханьнях у Сэнаце. Рэспубліканцы — аднапартыйцы прэзыдэнта Трампа прытрымліваюцца пазыцыі, што любое рашэньне адносна паказаньняў сьведак павінна быць прынята пасьля таго, як будуць абвешчаныя уступныя заявы бакоў.

Чакаецца, што сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі ў хуткім часе накіруе ў Сэнат ухваленыя Палатай прадстаўнікоў артыкулы імпічмэнту. Гэта дазволіць зрабіць расклад слуханьняў у Сэнаце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG