Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта і золата падаражэлі пасьля забойства іранскага генэрала


Ілюстрацыйнае фота

Нафта і золата падаражэлі на фоне нестабільнасьці на Блізкім Усходзе, выкліканым забойствам іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Пра гэта паведамляе агенцтва Bloomberg.

Золата падаражэла да максымуму за апошнія шэсьць гадоў, дасягнуўшы цаны 1,576.85 даляра за тройскую ўнцыю. Цана на нафту маркі Brent перавысіла адзнаку ў 70 даляраў за барэль.

Даходнасьць 10-гадовых аблігацый ЗША зьнізілася больш чым на адзін базісны пункт да 1,77 адсотка, што паказвае павышэньне цікавасьці інвэстараў да гэтых каштоўных паперах.

Іранскі генэрал Касэм Сулеймані, які камандаваў спэцназам у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ўдарам з дрона ў раёне багдадзкага аэрапорта 3 студзеня. Удар быў нанесены па распараджэньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. У Пэнтагоне заявілі, што генэрал распрацоўваў пляны нападу на амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў у Іраку.

Забойства высокапастаўленага вайскоўца абвастрыла сытуацыю ў рэгіёне. Парлямэнт Ірака запатрабаваў вывесьці з краіны замежныя войскі, Іран заявіў пра фактычную размарозку ваеннай ядзернай праграмы, прэзыдэнт Ірана назваў атаку «тэрарыстычным актам» і паабяцаў, што «Амэрыка дорага за яго заплаціць».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG