Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыгразіў Іраку санкцыямі за патрабаваньне вывесьці войскі ЗША


Дональд Трамп
Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыгразіў Іраку сур’ёзнымі санкцыямі ў выпадку, калі Багдад распачне «варожыя дзеяньні» ў дачыненьні да Вашынгтона.

У прыватнасьці, гаворка ідзе пра патрабаваньне вывесьці амэрыканскія войскі з краіны. «Іранскія санкцыі здадуцца Багдаду дробязьзю», заявіў прэзыдэнт.

Па словах Трампа, амэрыканскія вайскоўцы не пакінуць тэрыторыю Ірака, пакуль краіна не заплаціць за авіябазу, якую пабудавалі ЗША. «Будаўніцтва каштавала мільярды даляраў. Мы ня сыйдзем, калі яны не заплацяць нам за гэта», — удакладніў Трамп.

У цяперашні час у Іраку знаходзяцца 5 тысяч вайскоўцаў ЗША.

Напярэдадні парлямэнт Ірака на надзвычайным пасяджэньні прыняў рэзалюцыю з заклікам вывесьці ўсе замежныя войскі з тэрыторыі краіны. Гэта стала рэакцыяй на забойства іранскага генэрала Касэма Сулеймані ў аэрапорце Багдаду 3 студзеня па загадзе Дональда Трампа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG