Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У забойстве жанчыны, чые канцавіны знайшлі ў Сьвіслачы, падазраюць іншаземца 


Торба з парэшткамі канцавінаў

Затрыманы падазраваны ў забойстве жанчыны, канцавіны якой днямі знайшлі ў Сьвіслачы. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміла прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

«Сёньня ўначы супрацоўнікі ўпраўленьня крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкаму пры сілавой падтрымцы байцоў спэцпадразьдзяленьня „Алмаз“ у Віцебску затрымалі 26-гадовага замежніка. Ён падазраецца ў забойстве жанчыны, парэшткі якой выяўленыя ў рацэ Сьвіслач 2 студзеня», — праінфармавала прадстаўніца ведамства.

Са слоў затрыманага, 28 сьнежня 2019 году паміж ім і загінулай, у якой ён часова пражываў у Менску, адбыўся канфлікт, у выніку якога мужчына задушыў 37-гадовую гаспадыню кватэры.

Адкуль іншаземец прыехаў у Беларусь — не паведамляецца. Толькі гаворыцца, што раней фігурант справы да крымінальнай адказнасьці не прыцягваўся.

Дагэтуль у Менску прайшлі ператрусы ў кватэры былога сьледчага і праваабаронцы Алега Воўчака.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG