Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі журналіст выставіў на аўкцыён гадзіньнік, які яму падараваў Лукашэнка


Сяргей Пархоменка

Расейскі журналіст Сяргей Пархоменка выставіў на продаж гадзіньнік, які атрымаў у якасьці падарунку ад кіраўніка Беларусі ў 1997 годзе.

Па стане на 14:35 чацьвёртага студзеня за гадзіньнік даюць 50 000 расейскіх рублёў. Аўкцыён працягнецца да 7 студзеня, паведамляе Белсат.

Сяргей Пархоменка зьбіраецца перадаць грошы, заробленыя на продажы гадзіньніка, у фонд дапамогі «Диссернет».

«Диссернет» — група змагароў з махінацыямі і падлогам у галіне навуковай і адукацыйнай дзейнасьці, у прыватнасьці ў працэсе абароны дысэртацыяў і прысваеньня навуковых ступеняў у Расеі.

Сяргей Пархоменка — расейскі выдавец, журналіст, радыёвядучы, калумніст і палітычны аглядальнік. Старшыня праўленьня расейскага Фонду ўшанаваньня памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Апошні адрас».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG