Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па справе аб дамоўленых матчах у Беларусі затрымалі больш за 20 чалавек

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Паводле зьвестак «Прессбола», колькасьць падазраваных у справе аб арганізацыі дамоўленых матчаў у беларускім футболе і валейболе перавышае два дзясяткі чалавек.

Зьвесткі па футбалістах ужо перадалі ў Беларускую фэдэрацыю футболу, таму хутка ў Доме футбола агучаць і прозвішчы, і матчы, сьцьвярджае «Прессбол», аднак на сайце фэдэрацыі інфармацыі пра гэта пакуль няма.

Абноўлена: 16 студзеня АБФФ апублікавала імёны абвінавачаных. За подкуп выставілі абвінавачаньне футбалістам Віталю Ланько і Віктару Баравіцкаму (завершылі прафэсійныя кар’еры ў 2012 годзе), яшчэ 17 чалавек абвінавачаныя за прыманьне хабару, справа расейскага футбаліста Дзьмітрыя Айдава вылучаная ў асобную вытворчасьць.

Сьледчы камітэт Беларусі 30 сьнежня паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб арганізацыі дамоўленых матчаў. Сьледчыя выявілі 16 фактаў подкупаў удзельнікаў прафэсійных спаборніцтваў і 12 фактаў махлярства, як правіла зьвязаных са стаўкамі на загадзя вызначаны вынік. Імёны абвінавачаных, пра якія матчы і сумы ідзе гаворка, СК не паведаміў.

У перадачы ўзнагароджаньняў за дамоўленыя загадзя вынікі матчаў абвінавацілі гульцоў 6 футбольных клюбаў і 1 валейбольнага:

  • валейбольны клюб «Камунальнік-Магілёў»;
  • ФК «Гомель» (у 2017–19 гадах быў у найвышэйшай лізе, вылецеў у першую);
  • «Нафтан» (доўгі час быў у найвышэйшай лізе, але ў 2017-м вылецеў у першую);
  • «Ворша» (ад 2014 году ў першай лізе);
  • «Ліда» (ад 2012 году ў першай лізе);
  • «Хімік» (ад 1998 году ў першай лізе);
  • «Нёман-Агра» (гуляе ў другой лізе, заняў у 2019 годзе апошняе месца);

Пра выкрыцьцё дамоўленых матчаў МУС паведамляла ў студзені 2019 году. «Міжнародную групу» затрымалі на месцы злачынства, трох чалавек зьмясьцілі пад варту. Паведамлялася пра атрыманьне даходаў ад букмэкерскіх кантораў з Заходняй Эўропы і Азіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG