Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 20 чалавек атрымалі траўмы ад піратэхнікі ў навагоднюю ноч


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У навагоднюю ноч больш за 20 чалавек атрымалі траўмы ад піратэхнікі, паведаміў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі МУС Дзьмітры Кур’ян, піша interfax.by

31 сьнежня і 1 студзеня зафіксаваны 21 выпадак траўмаваньня піратэхнічнымі вырабамі, больш за ўсё — у Гомельскай вобасьці (7 выпадкаў). Як падкрэсьліў Курʼян, усе траўмы атрыманыя «па-за месцамі правядзеньня масавых мерапрыемстваў».

У адрозьненьне ад папярэдніх гадоў, цяжкіх і скрайне цяжкіх траўмаў не было, сярод тыповых траўмаў — апёкі вакол вачэй, пашкоджаньне рагавіцы вока, кантузія вока, пашкоджаньне кісьцяў рук, паведаміў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя Алег Панчук.

Акрамя гэтага, у навагоднюю ноч у Берасьці піратэхнікай двойчы пашкодзілі аконныя рамы і маёмасьць у кватэрах.

З 25 сьнежня па 2 студзеня 46 чалавек, якія пацярпелі ад піратэхнікі, зьвярнуліся па дапамогу мэдыкаў. 22 чалавекі шпіталізавалі, зь іх 18 дарослых і чацьвёра дзяцей.

Агулам месцы масавых гуляньняў у ноч на 1 студзеня наведалі звыш 306 тысяч чалавек.

Падчас салюту на афіцыйны Дзень Незалежнасьці 3 ліпеня 2019 году ў Менску адбыліся 4 выбухі набояў для фаервэрку, зробленых у Расеі. Ад раненьня аскепкамі загінула жанчына. Пацярпелі яшчэ 10 чалавек. Аскепкі разьбілі шыбы ў дамах на вуліцы Чарвякова, адлеглых на больш як кілямэтар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG