Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў задумалася пра рэгуляваньне салютаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ прадстаўніка Міністэрства ўнутраных справаў на зварот з прапановай забараніць фаервэркі ў населеных пунктах, які падпісалі паўтысячы карыстальнікаў.

Часовы выканаўца абавязкаў начальніка галоўнага ўпраўленьня міліцыі грамадзкай бясьпекі Алег Каразей не падтрымаў ідэю з забаронай, але паведаміў: цяпер Міністэрства надзвычайных сытуацыяў разам зь іншымі дзяржаўнымі органамі «прапрацоўвае пытаньне стварэньня нарматыўнага праўнага акту, які рэгулюе правадачыненьні ў галіне выкарыстаньня піратэхнічных вырабаў».

Што зьбіраюцца ўрэгуляваць, не ўдакладняецца.

Зварот зьявіўся неўзабаве пасьля «крывавага салюту» — выбухаў некалькіх гарматаў падчас фаервэрку 3 ліпеня ў Менску, у выніку якіх адна жанчына загінула і ня менш за 10 чалавек атрымалі траўмы. Але гэтае здарэньне ў звароце ня згадвалі.

Аўтар пэтыцыі адзначаў, што піратэхніку выкарыстоўваюць і звычайныя грамадзяне, у тым ліку ў позьні час у дварах, а гэта гучна і можа быць небясьпечна. Асабліва церпяць, адзначае аўтар, людзі, якія жывуць ля забаўляльных установаў, дзе адзначаюць вясельлі і юбілеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG