Аляксандар Лукашэнка пастанавіў да 1 траўня стварыць Дзяржфармнагляд — Дзяржаўны фармацэўтычны нагляд у сфэры абарачэньня лекавых сродкаў.
Новая ўстанова павінна
- прадухіляць абарачэньне падробленых і пратэрмінаваных лекаў,
- пільнаваць, каб не парушаліся законы і правілы, датычныя лекаў.
Для гэтага яна сярод іншага будзе праводзіць выбарачныя пазаплянавыя праверкі.
Грошы на стварэньне і ўтрыманьне Дзяржфармнагляду возьмуць у аптэчных сетак Белфармацыі і ў Цэнтра экспэртызаў і выпрабаваньняў у ахове здароўя.