Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі рабін адказаў Пуціну на словы аб «антысэміцкай сьвіньні»


Міхаіл Шудрых
Міхаіл Шудрых

Польская газэта Rzech Pospolita апублікавала сумесную заяву галоўнага рабіна Польшчы Міхаіла Шудрыха і старшыні польскага Саюзу габрэйскіх абшчын Клары Каладзейскі-Полтын.

У заяве гаворыцца, што абвінавачваньні ў антысэмітызьме пасла Польшчы ў гітлераўскай Нямеччыне Юзафа Ліпскага з боку прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна зьяўляюцца безадказнымі.

Шудр і Каладзейскі-Полтын пішуць, што абвінавачваньні будаваліся на «адзіным сказе, вырваным з кантэксту». Аўтары заявы нагадалі, што ў 1938 годзе Польшча падтрымлівала эміграцыю габрэяў у саюзе з сіянісцкім рухам, якому таемна аказвала вайсковую падтрымку. Да гэтага, як сьцьвярджаецца ў дакумэнце, былі датычныя польскія дыпляматы і асабіста пасол Ліпскі.

У дакумэнце таксама гаворыцца, што Нямеччына не хавае праўды пра Другую сусьветную вайну.

«Мы жадаем падобнай сумленнасьці расейскім уладам, якія пачалі вайну як саюзьнікі Нямеччыны», — падкрэсьліваюць аўтары заявы.

24 сьнежня на калегіі Міністэрства абароны Расеі Пуцін назваў амбасадара Польшчы ў Нямеччыне ў 1934-1939 гадах Юзафа Ліпскага «сволаччу і антысэміцкай сьвіньнёй» з прычыны яго падтрымкі ідэі Гітлера выслаць габрэяў у Афрыку. Пасьля выказваньняў Пуціна пасла Расеі ў Варшаве выклікалі ў польскае МЗС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG