Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамовы Беларусі з Расеяй па нафце працягваюцца, пакуль бяз выніку


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся ў бліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы з Расеяй па нафце і заключыць кантракты на пастаўку сыравіны для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, паведамляе «​Інтэрфакс»​.

«Старшыня канцэрну „Белнафтахім“ Андрэй Рыбакоў паведаміў, што ў разьвіцьцё тэлефонных размоваў Аляксандар Лукашэнка даручыў у найбліжэйшыя гадзіны завяршыць перамовы гаспадарчых суб’ектаў Беларусі і Расеі і заключыць кантракты на пастаўку нафты ў краіну з мэтай забесьпячэньня бесьперабойнай работы двух нафтаперапрацоўчых заводаў», — паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.

Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў раней у аўторак заявіў, што дамоўленасьцяў зь Беларусьсю па нафце пакуль дасягнуць не атрымалася, дыялёг будзе працягнуты. «Цяпер ня варта перабольшваць рызыкі, хоць сапраўды пакуль не ўдалося дасягнуць дамоўленасьцяў», — сказаў Пяскоў журналістам, адказваючы на пытаньне, ці магчымае прыпыненьне транзыту нафты празь Беларусь ад 1 студзеня.

«Такія апакаліптычныя сцэнары мы пакуль прапануем не абмяркоўваць. Дыялёг будзе працягнуты», — дадаў ён.

Пяскоў нагадаў, што напярэдадні ў прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі была грунтоўная гутарка па тэлефоне, падчас якой абмяркоўваліся пытаньні інтэграцыі, а таксама газавыя і нафтавыя справы.

«Учора прэзыдэнты далі ўказаньні гаспадарчым суб’ектам гаварыць далей па коштах. Пакуль бяз посьпеху», — сказаў Пяскоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG