Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі адвакат пераапрануўся спэцназаўцам, каб трапіць у офіс Навальнага падчас ператрусу

абноўлена

Відэа з камэры ў офісе Фонду барацьбы з карупцыяй падчас ператрусу
Відэа з камэры ў офісе Фонду барацьбы з карупцыяй падчас ператрусу

Адвакат праваабарончай групы «Агора» Грыгорый Чарвонны змог трапіць у маскоўскі офіс Фонду барацьбы з карупцыяй расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, нягледзячы на тое, што туды не пускалі юрыстаў.

Для гэтага яму давялося прыкінуцца спэцназаўцам, апрануўшы чорную куртку і нацягнуўшы балаклаву, паведамляе штаб Навальнага ў Маскве.

Пасьля таго, як трапіў у офіс, Чарвонны запатрабаваў, каб яго ўнесьлі ў пратакол, але яго адразу ж выгналі з офісу. Пра гэта адвакат паведаміў у сваім телеграм-канале.

Спэцназ Фэдэральнай службы судовых прыставаў і супрацоўнікі паліцыі прыйшлі ў офіс Фонду барацьбы з карупцыяй 26 сьнежня. Байцы ў масках і шаломах выламалі дзьверы і заклеілі камэры відэаназіраньня.

Ператрус быў зьвязаны з крымінальнай справай аб адмове выдаліць з блога Навальнага фільм Фонду барацьбы з карупцыяй «Ён вам не Дзімон» пра магчымую карупцыю ў асяродзьдзі прэм’ер-міністра Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева.

ФБК прадаў з аўкцыёну малюнак спэцназаўца, які застаўся пасьля ператрусу

Былы кіраўнік штабу Аляксея Навальнага Леанід Волкаў правёў у сваім фэйсбуку аўкцыён па продажы малюнка спэцназаўца, які застаўся пасьля ператрусу ў офісе Фонду барацьбы з карупцыяй, паведаміла Meduza.

Малюнак, на якім чорным маркерам намаляваны спэцназавец і напісана «З новым годам», ён назваў «Парыў пачуцьцяў». Паводле Воўкава, яго зрабіў невядомы супрацоўнік спэцназу Фэдэральнай службы судовых прыставаў, які ўдзельнічаў у ператрусе ў офісе.

Па выніках аўкцыёну малюнак быў прабадзены за 50 тысяч расейскіх рублёў (810 даляраў). Сродкі пойдуць на аднаўленьне тэхнікі, забранай у супрацоўнікаў ФБК падчас ператрусу. «Пару ноўтбукаў адбілі!», — напісаў у сваім телеграм-канале Волкаў пасьля аўкцыёну.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG