Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна купляе другую партыю амэрыканскіх джавэлінаў


«Джавэлін» (Javelin) — амэрыканскі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс, прызначаны для паражэньня бронетэхнікі, танкаў, а таксама бесьпілётнікаў, верталётаў і вінтаматорных самалётаў, што заходзяць на пасадку
«Джавэлін» (Javelin) — амэрыканскі пераносны супрацьтанкавы ракетны комплекс, прызначаны для паражэньня бронетэхнікі, танкаў, а таксама бесьпілётнікаў, верталётаў і вінтаматорных самалётаў, што заходзяць на пасадку

Міністэрства абароны Ўкраіны заключыла кантракты на пастаўку другой партыі амэрыканскіх супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin, паведаміў намесьнік міністра абароны Анатоль Пятрэнка.

«На працягу IV кварталу за кошт засяроджаньня рэсурсаў Мінабароны Ўкраіны ўдалося заключыць кантракты на пастаўку другой партыі супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin вытворчасьці ЗША. Мы таксама замаўляем аналягічныя ракетныя комплексы нашага нацыянальнага вытворцы. Ёсьць некалькі станцый артылерыйскай выведкі, каля 100 браніраваных аўтамабіляў рознага тыпу і бронемашын, некалькі самалётаў», — расказаў Пятрэнка.

Паводле яго, у 2019 годзе Міністэрства абароны рэалізавала тры кантракты.

«Два кантракты з урадам ЗША па праграме замежных ваенных продажаў, а таксама адзін кантракт з Агенцтвам NATO ў справе падтрымкі і пастаўкі. Гэта дазваляе нам выкарыстоўваць усе рэсурсы, якія існуюць на рынку ўзбраеньня — дзяржаўныя нацыянальныя, недзяржаўныя нацыянальныя, а таксама замежныя вытворцы і пастаўнікі», — заявіў Пятрэнка.

У канцы 2017 году адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа прыняла рашэньне аб продажы Ўкраіне летальнай зброі, у тым ліку супрацьтанкавых ракетных комплексаў Javelin. 1 сакавіка 2018 году Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў продаж Украіне 210 комплексаў Javelin і 37 пускавых установак да іх на агульную суму каля 47 мільёнаў даляраў.

У пачатку кастрычніка 2019 году Дзярждэпартамэнт ЗША ўзгадніў продаж новай партыі Javelin Украіне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG