Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі не забыліся на «Ён вам не Дзімон»: у офісе Навальнага спэцназ і ператрус


Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны
Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны

Заснавальнік расейскага Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Аляксей Навальны паведаміў у сацсетках, што ў фонд зноў прыйшоў зь ператрусам спэцназ.

Прэс-сакратар фонду Кіра Ярмыш паведаміла, што Навальнага затрымалі, але пазьней сам Навальны ўдакладніў, што яго проста «вывелі з офісу» у калідор.

Паводле яго, ператрус зьвязаны зь фільмам ФБК пра прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьведзева «Ён вам не Дзімон», які выйшаў увесну 2017 году.

У фільме прыводзіліся дадзеныя наконт некалькіх дабрачынных арганізацыяў. Яны атрымліваюць грошы ад найбагацейшых бізнэсоўцаў Расеі і выдаткоўваюць на нерухомасьць, якая выкарыстоўваецца ў інтарэсах Мядзьведзева. Прэс-служба прэмʼера адмаўляла, што палітык мае нейкае дачыненьне да нерухомасьці зь фільма, і падкрэсьлівала, што Мядзьведзева туды запрашаюць сябры, якім належыць маёнтак. Але пасьля фільма вясной 2017 году ў Расеі прайшоў шэраг антыкарупцыйных мітынгаў «Ён нам не Дзімон».

Пасьля выхаду фільма мільярдэр Алішэр Усманаў падаў пазоў да Навальнага і ФБК аб абароне гонару і годнасьці. Суд пастанавіў, што ФБК павінен на працягу 10 дзён выдаліць зь сеціва «Ён вам не Дзімон» і абвергнуць, што Усманаў даў хабар Мядзьведзеву ў выглядзе ўчастка і дома на Рублёўскай шашы. ФБК і Навальны дагэтуль фільм не выдалілі і абвяржэньня не выпусьцілі.

Паводле відавочцаў, спэцназ службы судовых прыставаў падчас новага ператрусу выпілаваў «баўгаркай» дзьверы ў фонд, ва ўсіх прысутных у офісе канфіскавалі кампутары і іншую тэхніку.

Восеньню 2019 году Сьледчы камітэт Расеі завёў на ФБК яшчэ адну справа — ужо аб адмываньні незаконна атрыманых сродкаў. У яго рамках былі праведзеныя ператрусы ў прыхільнікаў Навальнага ў 30 рэгіёнах Расеі і заблякаваныя дзясяткі асабістых рахункаў людзей, якія працавалі або супрацоўнічалі з фондам. У самім фондзе лічаць, што справа была заведзеная для таго, каб перашкодзіць фонду выпускаць расьсьледаваньня аб карупцыі сярод расейскіх чыноўнікаў і сілавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG