Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане талібы выкралі 27 актывістаў руху за мір


Адна з акцый Народнага руху за мір
Адна з акцый Народнага руху за мір

Ісламісцкі рух талібаў у Аўганістане выкралі 27 актывістаў Народнага руху за мір, які праходзіў на захадзе краіны, заявілі лідэры руху і мясцовыя чыноўнікі.

Па словах лідэра Народнага руху за мір, актывісты былі выкрадзены ў правінцыі Бала-Булук правінцыі Фарах, калі яны прыбылі з суседняй правінцыі Герат.

Саветнік правінцыі Фарах пацьвердзіў гэтую інфармацыю. Паводле яго слоў, паліцыя пачала вышукваць выкрадальнікаў. Самі талібы пакуль не камэнтуюць здарэньне.

Актывісты правялі яшчэ адно шэсьце па ўсёй краіне, выступаючы за мір і патрабуючы, каб бакі канфлікту ў Аўганістане дамовіліся аб спыненьні агню.

Такім чынам, паведамляюць у Народным руху за мір, іх актывісты былі выкрадзеныя чацьвёрты раз. Раней гэта адбывалася ў чэрвені — калі талібы затрымалі 25 удзельнікаў руху. Іх выпусьцілі праз некалькі дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG