Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэпарцёры бязь межаў» заклікалі вызваліць Асанжа з турмы


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры бязь межаў» заклікала вызваліць Джуліяна Асанжа з турмы Белмарш у Вялікабрытаніі. Па словах праваабаронцаў, гэта неабходна зрабіць з прычыны сур’ёзнага пагаршэньня здароўя заснавальніка WikiLeaks.

«Рэпарцёры без межаў» таксама зьвярнуліся да Злучаных Штатаў з просьбай зьняць з Асанжа абвінавачваньні ў шпіянажы і адмовіцца ад экстрадыцыі.

Месяц таму некалькі дзясяткаў лекараў зь некалькіх краінаў заявілі пра небясьпеку для жыцьця заснавальніка WikiLeaks у турме. Па словах мэдыкаў, зьняволены мае патрэбу ў тэрміновай дапамозе.

Асанж у 2012 годзе схаваўся ў пасольстве Эквадора ў Лёндане, каб пазьбегнуць выдачы ў Швэцыю, дзе ён падазраецца ў згвалтаваньні. У красавіку эквадорскія ўлады пазбавілі Асанжа прытулку і выдалі яго брытанскім уладам. Цяпер ён знаходзіцца ў турме ў Лёндане.

ЗША патрабуюць экстрадаваць Асанжа па цэлым шэрагу абвінавачваньняў, зьвязаных з незаконным атрыманьнем і публікацыяй сакрэтных дакумэнтаў Пэнтагона. У Злучаных Штатах Асанжу пагражае да 175 гадоў турмы.

У Швэцыі таксама аднавілі справу супраць Асанжа і заявілі, што будуць дамагацца яго выдачы. Аднак у лістападзе пракуратура абвясьціла аб спыненьні расьсьледаваньня. Доказы віны Асанжа, сабраныя ў ходзе сьледзтва, недастатковыя для таго, каб перадаць справу ў суд, заявіла ведамства.

У канцы траўня прадстаўнік ААН у справе супрацьдзеяньня катаваньням Нільс Мельцэр заявіў, што ў турме Асанж пакутуе ад псыхалягічных катаваньняў. На думку Мельцэра, у заснавальніка WikiLeaks прыкметная ноткі трывогі і адчуваньне пагрозы з боку ўсіх навакольных. У сярэдзіне кастрычніка прадстаўнік ААН паведаміў, што перадаў свае заключэньні пра ціск на Асанжа ЗША, Эквадору, Вялікабрытаніі і Швэцыі. Аднак, па словах Мельцэра, улады гэтых краінаў не расьсьледуюць паведамленьні аб катаваньнях.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG