Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў справе Шарамета падаў у суд на Зяленскага і кіраўнікоў сілавых органаў


Андрэй Антоненка

Адзін з падазраваных у справе аб забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэй Антоненка падаў пазоў у суд аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Заявы пададзеныя на прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава, генэральнага пракурора Руслана Рабашапку і першага намесьніка старшыні Нацыянальнай паліцыі — начальніка крымінальнай паліцыі Яўгена Каваля аб абароне гонару і годнасьці. Пра гэта 20 сьнежня ў фэйсбуку паведаміў ягоны адвакат Сьвятаслаў Жарноўнікаў.

Абаронца таксама апублікаваў копію пазоўнай заявы.

У заяве ўказана, што ў час брыфінгу 12 студзеня, на якім выступалі ўсе пералічаныя ў пазове адказьнікі, «было праяўлена поўнае грэбаваньне да прынцыпу прэзумпцыі невінаватасьці і цалкам разьбіты прынцып недатыкальнасьці гонару і годнасьці грамадзяніна і чалавека, прадугледжаныя Канстытуцыяй Украіны.

Трэцяй асобай у пазове значыцца тэлеканал «Украіна».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG