Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пагадзілася выплаціць Украіне 3 мільярды даляраў


Расея пагадзілася выплаціць Украіне тры мільярды даляраў паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу, паведаміла агенцтва Reuters і расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы.

Паводле іхных зьвестак, гэтая выплата павінна стаць часткаю пагадненьня, дасягнутага ў выніку перамоў Расеі і Ўкраіны аб транзыце газу.

У лютым 2018 году Стакгольмскі арбітраж паведаміў, што прысудзіў украінскаму «Нафтагазу» 4,6 мільярда даляраў у спрэчцы аб кампэнсацыі аб’ёмаў газу за транзыт. З улікам рашэньня ў іншай спрэчцы і працэнтаў «Газпром» выплаціць украінскай кампаніі больш 2,56 мільярда даляраў. Расея аспрэчвае гэтае рашэньне.

19 сьнежня Ўладзімір Пуцін заявіў, што неабходна «выходзіць» з рашэньня Стакгольмскага арбітражу і «шукаць прымальнае для ўсіх рашэньне, у тым ліку і для Ўкраіны».

Тэрмін дзеяньня заключанага 2009 года кантрактам на пастаўку газу мінае 1 студзеня 2020. Украіна, Расея і Эўрапейскі зьвяз да гэтага часу не дамовіліся аб умовах транзыту расейскага газу ўкраінскім газаправодамі ў ЭЗ.

18 сьнежня старшыня «Нафтагазу Ўкраіны» Андрэй Кобалеў назваў вельмі нізкай верагоднасьць падпісаньня новага кантракту пра транзыт з расейскім «Газпрамам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG