Двое супрацоўнікаў спэцслужбы атрымалі раненьні падчас стральбы каля будынка ФСБ на Лубянцы, у цэнтры Масквы. Пра гэта паведамляе телеграм-канал Baza і карыстальнікі сацыяльных сетак.
РБК са спасылкай на крыніцы ў МУС піша, што невядомы адкрыў стральбу з аўтамата Калашнікава на паркоўцы. Адзін з суразмоўцаў выдантня паведаміў аб гібелі аднаго чалавека.
Телеграм-канал 112 піша, што зламысьнік адкрыў агонь у прыёмнай ФСБ. Паводле дадзеных канала, загінулі трое супрацоўнікаў Фэдэральнай службы аховы. Гэтая інфармацыя пакуль не пацьверджаная.
Дэталі таго, што здарылася, пакуль невядомыя. На месцы працуюць экстранныя службы. На фота і відэа сацыяльных сетак відаць, як паліцыянты з аўтаматамі і ў касках хаваюцца за машынамі. А мінакі спрабуюць уцячы зь месца здарэньня.