Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе пяты прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна?


Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэсавай канфэрэнцыі, Масква, 19 сьнежня 2019
Уладзімір Пуцін падчас штогадовай прэсавай канфэрэнцыі, Масква, 19 сьнежня 2019

«Калі хто сумняваўся, ці пойдзе Начальнік на яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін. Ня пойдзе» — напісала ў Twitter галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва «Расея сёньня» і тэлеканалу RT Маргарыта Сіман’ян.

Уладзімер Пуцін і Маргарыта Сіман'ян
Уладзімер Пуцін і Маргарыта Сіман'ян

Гэтак яна пракамэнтавала заяву прэзыдэнта Расеі наконт магчымых зьменаў Канстытуцыі. Прэзыдэнт Пуцін сказаў пра гэта падчас штогадовай прэсавай канфэрэнцыі.

Ён сказаў, што лічыць магчымым скасаваць агаворку пра «два прэзыдэнцкія тэрміны запар» у артыкуле Канстытуцыі.

У дзейнай Канстытуцыі РФ напісана, што «адна і тая ж асоба не можа займаць пасаду прэзыдэнта РФ больш за два тэрміны запар».

«Вось у нас два тэрміны запар ваш пакорлівы слуга адслужыў, потым сышоў з гэтай пасады і меў канстытуцыйнае права вярнуцца на пасаду прэзыдэнта, таму што гэта ўжо было не два тэрміны запар. Але гэтая агаворка некаторых нашых палітолягаў, грамадзкіх дзеячаў бянтэжыць, можна было б яе прыбраць, напэўна» — сказаў Пуцін.

Аднак Сіманʼян не сказала, што ён ня мае намеру ўзначаліць нейкую іншую дзяржаву, большую за цяперашнюю РФ. І сам Пуцін падчас прэсавай канфэрэнцыі не адказаў на пытаньне, ці не зьбіраецца ён пасьля 2024 году ўзначаліць саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG