Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шкоду ад пажару на расейскім авіяносцы ацанілі ў 1,5 млрд даляраў


Шкода ад пажару на расейскім цяжкім крэйсэры-авіяносцы «Адмирал Кузнецов» склала 1,5 млрд даляраў, паведамляе «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцу ў штабе Паўночнага флёту.

У гэтыя грошы ўваходзіць ня толькі пашкоджаньне канструкцый авіяносца, але і пацярпелае рамонтнае абсталяваньне, а таксама вайсковыя і цывільныя спэцыялісты, якія выйшлі са строю ад траўмаў. Адзіны ў Расеі крэйсэр-авіяносец загарэўся раніцай 12 сьнежня ў доку суднарамонтнага заводу «Зорачка» пад Мурманскам. Пажар не маглі патушыць амаль суткі. На гэты момант пацьверджана сьмерць двух чалавек, 14 пацярпелі.

Узгараньне пачалося ў энэргаадсеку, дзе загарэліся кабэлі, паводле папярэдняй вэрсіі — ад парушэньня правілаў тэхнікі бясьпекі пры правядзеньні зварачных работ. Акаліна ад зваркі трапіла ў канал ад кабэлю і ўпала на кучу сьмецьця, якая загарэлася. Агонь хутка ахапіў усё памяшканьне і перакінуўся таксама на дызэльнае паліва. У выніку падпалены адсек залілі спачатку пенай, а потым залілі вадой. Трое чалавек знаходзіліся ў труме, калі пачаўся пажар.

«Адмирал Кузнецов» — гэта адзіны ў Расеі карабель, здольны несьці на борце цяжкія палубныя зьнішчальнікі Су-33. Гэта таксама адзіны ў сьвеце карабель, з борта якога лётчыкі-зьнішчальнікі падымаюцца ў паветра ў запалярных шыротах. Даўжыня палубы гэтага карабля — 306 мэтраў, шырыня — 75 мэтраў, у складзе яго экіпажу 1960 чалавек, у тым ліку 518 афіцэраў, а сам карабель можа несьці звыш 50 зьнішчальнікаў ды іншых лятальных апаратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG