Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Севастопалі затануў плывучы док з расейскай падводнай лодкай


Подводная лодка Б-380 у плывучым доку ПД-16. Севастополь. Паўднёвая бухта
Подводная лодка Б-380 у плывучым доку ПД-16. Севастополь. Паўднёвая бухта

У Севастопалі ў анэксаваным Крыме мінулай ноччу затануў плывучы док, у якім знаходзілася сьпісаная расейская падводная лодка Б-380. Аб гэтым паведаміла агенцтва «Інтэрфакс».

Паводле агенцтва, інцыдэнт мог адбыцца праз тэхнiчны стан дока. Пры гэтым сама падводная лодка ўжо ўсплыла на паверхню. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Суразмоўца «Інтэрфакса» таксама сьцьвярджае, што затопленая маёмасьць не належала да Чарнаморскага флёту.

Іншыя падрабязнасьці пакуль невядомыя. Паведамляецца толькі, што плывучы док, пра які ідзе гаворка, быў пабудаваны яшчэ ў 1938 годзе.

Падводную лодку Б-380, якая насіла раней імя «Горкаўскі камсамолец», спусьцілі на ваду ў 1982 годзе. Празь дзевяць гадоў пасьля гэтага карабель накіравалі на капітальны рамонт у Севастопалі.

Пасьля развалу СССР Украіна адмовілася ад субмарыны з прычыны яе дрэннага тэхнічнага стану. З тых часоў падводная лодка знаходзілася на рамонце, які так і ня быў завершаны.

Хоць яшчэ ў 2012 годзе Міністэрства абароны Расеі аплаціла неабходныя выдаткі. Плянавалася, што Б-380 перакваліфікуюць ў вучэбную. Аднак да вясны 2016 году ад гэтых плянаў адмовіліся, а Міністэрства абароны аб’явіла тэндэр на ўтылізацыю карабля.

Ранішняя зарадка на Б-380. Севастопаль, 1 лістапада 1991 г.
Ранішняя зарадка на Б-380. Севастопаль, 1 лістапада 1991 г.

  • Летась у Расіі затануў плывучы док, у якім рамантаваўся адзіны ў краіне авіянясучы крэйсэр «Адмірал Кузняцоў».
  • На мінулым тыдні на «Адмірале Кузняцове» адбыўся пажар, два чалавекі загінулі, яшчэ 12 пацярпелі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG