Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі ўдзельніцу Pussy Riot за акцыю ў падтрымку палітвязьняў


Марыя Алёхіна
Марыя Алёхіна

У Маскве паліцыя затрымала ўдзельніцу групы Pussy Riot Марыю Алёхіну. Паводле Алёхінай, затрыманьне зьвязана з акцыяй месячнай даўнасьці на мосьце ў расейскай сталіцы.

8 лістапада некалькі ўдзельнікаў Pussy Riot і руху «Дэкамунізацыя» зьвесілі з моста банэр з надпісам «Стоп ГУЛАГ» і фотаздымкамі палітвязьняў. Сярод партрэтаў былі асуджаны за аднаасобныя пікеты на чатыры гады калёніі маскоўскі актывіст Канстанцін Котаў, які абвінавачваецца ў нападзе на офіс урадавай партыі «Единая Россия» асьпірант Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Азат Міфтахаў, абвінавачаныя па справе так званай экстрэмісцкага супольнасьці «Новая веліч» і іншыя актывісты.

Раней за гэтую ж акцыю арыштавалі на пяць сутак каардынатара «Дэкамунізацыі» Дзьмітрыя Энтэа. 14 лістапада яго затрымалі ў маскоўскім аэрапорце Шарамецьцева, праз суткі суд прызнаў яго вінаватым у паўторным парушэньні арганізацыі публічнага мерапрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG