Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Сайдзік завяршае працу прадстаўніка АБСЭ на менскіх перамовах аб Данбасе


Марцін Сайдзік.

Пераемніцай амбасадра Сайдзіка стане швайцарская дыпляматка Гайдзі Граў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміла пра сустрэчу кіраўніка ведамства Ўладзіміра Макея са спэцыяльным прадстаўніком дзейнага старшыні АБСЭ ў Трохбаковай кантактнай групай у пытаньнях Данбасу Марцінам Сайдзікам з нагоды спыненьня ягонай місіі.

«Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі працы Трохбаковай кантактнай групы пад кіраўніцтвам Сайдзіка, пэрспэктывы ўрэгуляваньня ва Ўкраіне, уключаючы саміт „нармандзкай чацьвёркі“ ў Парыжы», — паведамляе МЗС Беларусі. — Макей падкрэсьліў недапушчальнасьць злоўжываньня добрасумленнасьцю і ўчыненьня ўдзельнікам сустрэч у Менску якіх-небудзь правакацыйных дзеяньняў, якія абыходзяць дамоўленасьці ў рамках TKГ».

«Беларускі бок таксама пацьвердзіў гатоўнасьць працягваць канструктыўныя адносіны зь пераемніцай Сайдзіка, швайцарскай дыпляматкай Гайдзі Граў», — паведамляе МЗС Беларусі.

Марцін Сайдзік займае пасаду старшыні АБСЭ ў складзе Трохбаковай кантактнай групы ў рэалізацыі міру на ўсходзе Ўкраіны з 22 чэрвеня 2015 году.

18 сьнежня ў Менску праходзіць пасяджэньне Трохбаковай кантактнай групы для ўрэгуляваньня сытуацыі на Данбасе, першыя перамовы пасьля «нармандзкай сустрэчы» 9 сьнежня ў Парыжы.

Раней амбасада Ўкраіны абурылася менскай сустрэчай дэпутата Бундэстагу з сэпаратыстамі Данбасу У Менску прайшла нефармальная сустрэча прадстаўнікоў некантраляваных Кіевам раёнаў Данецкай і Луганскай абласьцей зь нямецкім парлямэнтаром Ульрыхам Ёмэ. Пасол Украіны ў Менску Ігар Кізім заявіў, што амбасадзе ніхто не паведамляў пра гэтую сустрэчу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG