Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўлічэнка сказаў, што пераблытаў Гараўскага зь іншым байцом


Акцыя памяці зьніклых палітыкаў у Менску, 16 верасьня

Былы камандзір СОБРу Дзьмітры Паўлічэнка дзіўна пракамэнтаваў выказваньні былога супрацоўніка СОБРу Юрыя Гараўскага пра забойствы апазыцыйных палітыкаў у 1999 годзе. Пазьней Паўлічэнка сказаў «Нашай ніве», што пераблытаў Гараўскага зь іншым чалавекам.

Што адбылося?

Deutsche Welle (Нямецкая хваля) апублікавала інтэрвію, у якім Юры Гараўскі, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці», расказаў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму.

Што сказаў Паўлічэнка?

  • 16 сьнежня ў інтэрвію Tut.by: Знаёмы з Гараўскім, той служыў у вайсковай частцы 3214. Ці служыў Гараўскі ў СОБРы, Паўлючэнка не сказаў адназначна. Паводле яго, падчас зьнікненьня апазыцыйных палітыкаў Гараўскі «сядзеў».
  • 16 сьнежня ў інтэрвію «Нашай ніве»: ня ведае Гараўскага, не размаўляў з карэспандэнтам Tut.by.
  • 17 сьнежня у інтэрвію «Нашай ніве». Ня меў магчымасьці паглядзець відэа з Гараўскім. У інтэрвію Tut.by мог пераблытаць Гараўскага зь іншым байцом. «Мне потым сябры пазванілі, сказалі, што ніхто зь іх яго не прызнаў. Мяркуючы па тым відэа, ніхто яго ня ведае».
Дзьмітры Паўлічэнка (у цэнтры), кастрычнік 2008
Дзьмітры Паўлічэнка (у цэнтры), кастрычнік 2008

17 сьнежня «Наша ніва» знайшла фота, на якім ёсьць і Паўлічэнка, і Гараўскі.

Былы баец СОБРу сказаў, што служыў з Гараўскім

У сваім прызнаньні Гараўскі называў прозьвішчы больш чым дзясятка чалавек, якія нібыта таксама ўдзельнічалі ў выкраданьні і забойстве палітыкаў. Сярод іх Аляксей Румянцаў, які пацьвердзіў «Нашай ніве», што служыў з Гараўскім.

«Што за трызьненьне, хлопцы? Вы ж дарослыя людзі. Успамінаюць там мяне... Проста трызьненьне сівой кабылы. Ведаю я яго, служылі разам. Што за чалавек? Спытайце ў яго самі. Гараўскі проста пералічыў людзей, зь якімі разам служыў. Больш нічога», — сказаў Румянцаў.

Сёлета ў верасьні, да 20-годзьдзя зьнікненьня Ганчара і Красоўскага, Свабода выпусьціла відэа, у якім мы паказалі, хто мог стаяць за зьнікненьнямі Захаранкі і Ганчара і як зьнікненьні паўплывалі на далейшую гісторыю краіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG