Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знайшлі толькі дзякуючы будаўнікам»,— чыноўнікі пра разбураны могільнік у Гальшанах 


Парэшткі з могільніка ў Гальшанах
Парэшткі з могільніка ў Гальшанах

У аддзеле ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі Ашмянскага райвыканкаму заявілі, што каб не добраўпарадкаваньне тэрыторыі палацавага комплексу, артэфактаў не знайшлі б.

Як паведамляла Свабода, на месцы будаўніцтва паркінгу былі выяўленыя пахаваньні ХІІІ-ХІV стагодзьдзяў. Археолягі сьцьвярджаюць, што здолелі ўратаваць бясцэнныя рэліквіі, паколькі будаўнікі зьбіраліся заасфальтаваць тэрыторыю.

У камэнтары газэце «Ашмянскі весьнік» мясцовыя чыноўнікі бачаць сытуацыю зусім пад іншым ракурсам.

«Дзякуючы будаўнічым работам на тэрыторыі Гальшанскага замка ўдалося знайсьці могільнік ХІV стагодзьдзя, — сказалі ў райвыканкаме. — Да гэтага часу археолягі не маглі дакладна вызначыць, дзе менавіта ён знаходзіўся. Гэтае пахаваньне згадваецца ў апісаньнях ХІX стагодзьдзя, але канкрэтнае месцазнаходжаньне было невядомае».

У выканкаме сьцьвярджаюць, што ўсе работы на тэрыторыі Гальшанскага замка «выконваліся ў рамках праекту зонаў аховы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў». У сваю чаргу, зона аховы культурнага пласта дазваляе правядзеньне работ па добраўпарадкаваньні і азеляненьні, пракладку інжынэрных камунікацый.

Парэшткі невядомага гальшанца
Парэшткі невядомага гальшанца

У 2012 годзе на тэрыторыі замка, прыкладна за 15 мэтраў па пэрымэтры, праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні.
Акрамя таго, сьцьвярджаюць чыноўнікі, мапа земляных работ паказвае, што на гэтай тэрыторыі культурны пласт ужо страчаны, таму пашанцавала, што будаўнікі выпадкова наткнуліся на могільнік.

Пакуль што земляныя работы ў гэтай зоне прыпыненыя, паведамілі ў аддзеле ідэалягічнай работы, культуры і ў справах моладзі. Цяпер рыхтуецца ліст у Інстытут гісторыі НАН, у адпаведнасьці зь якім далей будзе ажыцьцяўляцца археалягічны нагляд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG