Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Украіны ўнёс законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады


Уладзімір Зяленскі ў Парыжы, 9 сьнежня 2019
Уладзімір Зяленскі ў Парыжы, 9 сьнежня 2019

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі унёс на разгляд парлямэнту законапраект аб дэцэнтралізацыі ўлады, які прадугледжвае, у прыватнасьці, новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне краіны. Для гэтага маюць быць ўнесеныя зьмены ў Канстытуцыю Ўкраіны.

Зяленскі прапанаваў трохузроўневую сыстэму мясцовага самакіраваньня — грамада, акруга і вобласьць. Асобнай адміністрацыйнай адзінкай названая Аўтаномная Рэспубліка Крым. Пра нейкі асаблівы статус раёнаў Данбасу пад кантролем сэпаратыстаў згадак няма.

Акрамя таго, ва Ўкраіне мае зьявіцца новая пасада прэфэкта. Ён будзе прадстаўляць дзяржаву ў акругах, абласьцях і Кіеве. Прэфэкт будзе кантраляваць выкананьне Канстытуцыі і законаў на месцах. Прэфэктаў тэрмінам на тры гады будзе прызначаць прэзыдэнт па прапанове ўраду.

Дакумэнт Зяленскага мае статус неадкладнага. Гэта азначае, што камітэты і камісіі парлямэнту абавязаны разгледзець яго ў першую чаргу для наступнага ўсеагульнага галасаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG