Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэставыя акцыі ў Францыі зноў прывялі да хаосу


Пратэст супраць пэнсійнай рэформы ў Францыі, Ліён 10 сьнежня

У Францыі 16 сьнежня аднавіліся забастоўкі супраць пэнсійнай рэформы. Пратэставыя акцыі зноў прывялі да хаосу ў руху транспарту.

У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс і ў Парыжы ўтварыліся заторы агульнай працягласьцю больш за 600 кілямэтраў. Таксама адменены многія прыгарадныя электрычкі і цягнікі мэтрапалітэну, паведамляе Deutsche Welle.

Пратэсты супраць пэнсійнай рэформы ў Францыі працягваюцца каля 10 дзён, нягледзячы на значныя саступкі ўраду, пра якія 11 сьнежня паведаміў прэм’ер-міністар Эдуар Філіп. Ён заявіў, што новыя правілы будуць распаўсюджвацца толькі на грамадзян, якія нарадзіліся ў 1975 годзе і пазьней.

Да гэтага часу меркавалася, што пад дзеяньне рэформы падпадуць асобы, якія нарадзіліся з 1963 году. Афіцыйны пэнсійны ўзрост на ўзроўні 62 гады будзе захаваны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG