Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве імя Капскага дадуць футбольнай акадэміі, стадыён застаецца пад старой назвай 


Атрыбутыка ў фан-шопе «Барысаў-Арэны»

У Барысаве запрацуе футбольная акадэмія БАТЭ імя Анатоля Капскага. Пра гэта расказаў сын памерлага мэнэджара, цяперашні кіраўнік барысаўскага клюбу Андрэй Капскі у праграме «Гульні на выраст» на тэлеканале «Беларусь-5». Канкрэтныя тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не агучваюцца.

Па словах Андрэя Капскага, сумесна з Барысаўскімі ўладамі плянуецца збудаваць комплекс палёў з асьвятленьнем, палівам і падагрэвам. Для іншагародніх дзяцей зьявіцца кампус-інтэрнат.

Для футбольнай акадэміі адведзена тэрыторыя побач са стадыёнам «Гарадзкі», дзе каманда базавалася да пераезду на «Барысаў-Арэну».

Раней Барысаўскі райвыканкам адказаў адмовай на калектыўны ліст аб перайменаваньні «Барысаў-Арэны» і прылеглай да яе вуліцы ў гонар заснавальніка клюбу Анатоля Капскага.

Як гаворыцца ў афіцыйным адказе, «увекавечаньне імя ў назвах аб’ектаў дапушчальнае ў выключных выпадках за асаблівыя заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG