Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улічваць інтарэсы Анатоля Анатолевіча». Што барысаўскія ўлады адказалі на заклік увечніць імя Капскага


Анатоль Капскі
Анатоль Капскі

Улады Барысава адказалі на калектыўны зварот грамадзкасьці надаць гарадзкому стадыёну імя заснавальніка каманды БАТЭ Анатоля Капскага і паставіць на тэрыторыі помнік. Таксама падпісанты прапанавалі назваць у гонар футбольнага мэнэджэра прылеглую да арэны вуліцу.

Анатоль Капскі памёр летась пасьля працяглай хваробы, яму было 53 гады.

У лісьце за подпісам намесьніцы старшыні Барысаўскага райвыканкаму Анастасіі Копікавай гаворыцца, што гендырэктар БАТЭ зрабіў важкі ўнёсак у разьвіцьцё футболу ня толькі ў рэгіёне, а і ў Беларусі.

Аднак, падкэсьліваюць у выканкаме, ушанаваньне памяці любога чалавека зьяўляецца «далікатным пытаньнем», таму «трэба ўлічваць інтарэсы Анатоля Анатолевіча Капскага, ягоныя магчымыя прыжыцьцёвыя пажаданьні, пачуцьці родных і блізкіх, меркаваньне ФК БАТЭ і пэрспэктывы разьвіцьця Барысаўшчыны ў цэлым».

Таксама ўдакладняецца, што, бадай, кожны раён краіны можа выдзеліць асобаў, якія спрыялі станаўленью той ці іншай галіны. Аднак для ўшанаваньня неабходны шэраг адміністрацыйных патрабаваньняў.

У выпадку нязгоды з адказам заўзятарам прапанавана зьвярнуцца ў Менскі аблвыканкам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG