Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары рыхтуюць новыя «пякельныя санкцыі» супраць Расеі 


Будынак Сэнату ЗША
Будынак Сэнату ЗША

Сэнат ЗША разгледзіць законапраект аб санкцыях супраць Расеі на паседжаньні ў пытаньнях бізнэсу 18 сьнежня. Новыя абмежаваньні плянуецца ўвесьці праз умяшаньне Масквы ў дэмакратычныя працэсы за мяжой, а таксама за агрэсію супраць Украіны.

Разгляд закону «Аб амэрыканскай бясьпецы ад агрэсіі Крамля» (Defending American Security from Kremlin Aggression Act) значыцца ў графіку Камітэту па міжнародных адносінах Сэнату. Раней сэнатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм назваў гэты дакумэнт «пякельнымі санкцыямі».

Яны будуць накіраваныя на дзяржаўны доўг Расеі, банкі, якія падтрымліваюць спробы Крамля падарваць дэмакратычныя інстытуты ў іншых краінах, расейскія праекты, зьвязаныя з продажам звадкаванага прыроднага газу за мяжу, а таксама супраць асобаў, набліжаных да прэзыдэнта Пуціна.

Дакумэнт таксама прадугледжвае стварэньне Офісу кібэрпрасторы і лічбавай эканомікі ў структуры Дзяржаўнага дэпартамэнту. Законапраект павінен разгледзець увесь склад Сэнату і Палаты прадстаўнікоў, перш чым яго перададуць на подпіс прэзыдэнту Дональду Трампу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG