Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікі канфэрэнцыі ААН па клімаце не змаглі прыйсьці да пагадненьня


На адкрыцьці канфэрэнцыі ААН па клімаце 2 сьнежня 2019 г.

Сусьветная канфэрэнцыя ААН па клімаце была падоўжана на адзін дзень праз тое, што яе ўдзельнікі не змаглі ўзгадніць выніковыя дакумэнты мерапрыемствы.

Як паведамляе Reuters, перамовы занялі ўсю мінулую ноч, але ў выніку выканаўчы дырэктар Greenpeace Джэніфэр Морган заявіла, што падрыхтаваныя тэксты пагадненьняў «абсалютна непрымальныя». Паводле яе, Чылі — краіна, якая старшынюе на форуме ў гэтым годзе — стала на бок тых, хто забруджвае навакольнае асяродзьдзе, а не на бок звычайных людзей.

Спрэчкі ўзьніклі праз тое, якія кліматычныя мэты павінны быць пастаўленыя на 2030 год. Эўрапейскі зьвяз раней заклікаў удзельнікаў канфэрэнцыі ААН узяць на сябе больш сьмелыя абавязацельствы па скарачэньні выкідаў вуглякіслага газу ў атмасфэру. Аднак большасьць краін, якія разьвіваюцца, не пайшлі на гэта.

Усяго ў канфэрэнцыі ААН па клімаце ўдзельнічаюць прадстаўнікі амаль 200 краін. Навукоўцы кажуць, што калі сусьветныя лідэры ў бліжэйшы час ня змогуць дамовіцца аб скарачэньні выкідаў, зьнікнуць нават тыя слабыя надзеі на прадухіленьне катастрафічнага павышэньня тэмпэратуры на Зямлі, якія ёсьць цяпер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG