Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асоба году часопісу Time — Грэта Тунбэрг


16-гадовая швэдзкая эка-актывістка Грэта Тунбэрг стала наймаладзейшай носьбіткай тытулу «Асоба году» амэрыканскага часопісу «Time».

«Яна стала найгалаўнейум голасам у найгалаўнейшай праблеме, перад якой стаіць сёлета наша плянэта. Яна ўзялася літаральна ніадкуль і ўзначаліла глябальны рух», — сказаў з гэтай нагоды галоўны рэдактар выданьня Эдвард Фэлсэнтал.

Грэта Тунбэрг — швэдзкая школьніца, якая ў 2018 годзе пачала прагульваць урокі ў пятніцы і выходзіць з адзіночным пікетам да будынка парлямэнту Швэцыі, патрабуючы ад ураду выконваць Парыскае пагадненьне па клімаце. Яе прыклад спарадзіў падобныя акцыі з назвай Fridays for Future («пятніцы дзеля будучыні») сярод моладзі ў дзясятках краінаў сьвету. Грэта імгненна стала зоркай мэдыяў і іконай экалягічнага руху ў сьвеце.

Сёлета швэдзкая школьніца выступіла ў Эўрапейскім парлямэнце, а потым на Кліматычным саміце ААН на запрашэньне Антонія Гутэрэша, куды яна выбралася праз Атлянтычны акіян на яхце каралеўскай сям’і Манака, каб зьвярнуць увагу на зьмену клімату.

***

Time вызначае «Чалавека году» ад 1927 году. Гэта асоба або група людзей, якія зрабілі значны станоўчы ці нэгатыўны ўплыў на сусьветныя падзеі ў адыходзячым годзе.

Франклін Рузвэльт быў «чалавекам году» паводле вэрсіі Time тройчы — у 1932,1934 і 1941 гадах, двойчы атрымалі гэтае званьне Іосіф Сталін (1939 і 1942), Уінстан Чэрчыль (1940 і 1949), Міхаіл Гарбачоў (1987 і 1989), Біл Клінтан (1992 і 1998), Джордж Буш-малодшы (2000 і 2004) і Барак Абама (2008 і 2012). У 1938 годзе «чалавекам году» Time назваў Адольфа Гітлера.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG