Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнікаў акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй выклікаюць у міліцыю для складаньня пратаколаў


Акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску 8 сьнежня 2019 году
Акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй у Менску 8 сьнежня 2019 году

Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў атрымаў сёньня, 14 сьнежня, званок з Савецкага РУУС Менска. Яму прапанавалі зьявіцца 15 сьнежня а 14 гадзіне ў пастарунак для складаньня пратаколу аб удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу на Кастрычніцкай плошчы, які адбыўся 8 сьнежня.

Пра гэта Леанід Кулакоў паведаміў Свабодзе.

Леанід Кулакоў
Леанід Кулакоў

«Відаць, атрымалі тэрміновы загад і кінуліся яго выконваць, бо дзіўна, што ў выходны працуюць. Ужо пачалі падрыхтоўку да 20 сьнежня», — мяркуе Кулакоў.

Паводле зьвестак Леаніда Кулакова, 15 сьнежня ў Ленінскі РУУС выклікаюць актывістку Галіну Лагацкую.

Яшчэ як меней трох удзельнікаў акцыі 7 сьнежня выклікаюць 16 сьнежня ў міліцыю для складаньня пратаколаў.

7 і 8 сьнежня ў Менску адбыліся пратэстныя акцыі супраць інтэграцыі з Расеяй, у якіх агулам узялі ўдзел да 3 тысяч чалавек. Наступная акцыя пратэсту прызначаная на 20 сьнежня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG