Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пракамэнтаваў чуткі аб эксклюзіўнасці «прэзыдэнцкай лякарні» ў Ждановічах


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка адрэагаваў на публікацыі ў інтэрнэце аб эксклюзіўнасьці так званай «прэзыдэнцкай лякарні» — Рэспубліканскага клінічнага мэдыцынскага цэнтру ў Ждановічах, піша БелТА.

«Прэзыдэнцкая лякарня! Слухайце, я ў гэтай лякарні ні разу ня быў», — заявіў Лукашэнка падчас сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі мэдыцынскіх ВНУ 13 сьнежня.

Ён абверг інфармацыю пра закрытасьць мэдцэнтру і падкрэсьліў, што любы ахвочы можа атрымаць дапамогу ў ім, але не за бюджэтныя грошы, а аплаціўшы паслугі.

«Калі хочаце ў так званай прэзыдэнцкай клініцы лячыцца — хоць заўтра, — сказаў Лукашэнка. — Члены ўраду, 20 чалавек, там ужо лечацца, і яшчэ некалькі тысяч замацаваных».

У 2017 годзе паведамлялася, што Рэспубліканскі клінічны мэдыцынскі цэнтар у Ждановічах будзе бясплатна абслугоўваць каля 3-4 тысяч чыноўнікаў, а ўсяго ў ім змогуць лячыцца да 10 тысяч чалавек. Для звычайных грамадзян абслугоўваньне ў цэнтры зрабілі платным.

Колькі патрацілі на будоўлю ў Ждановічах, не паведамлялася, але Лукашэнка заяўляў, што на будоўлі «зэканомілі каля 400 млн эўра» і «збудавалі невялікі мэдцэнтар», а таксама што «ніякіх схаваных крокаў» пры будаўніцтве не было.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG