Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уратаваныя тыгры, якіх не пусьцілі ў Беларусь, ужо ў Гішпаніі


Пяць тыграў, уратаваных заапаркам у Познані ад нелегальнай перавозкі празь Беларусь, прывезьлі ў правінцыю Алікантэ на паўночным усходзе Гішпаніі ў прытулак Primadomus, які належыць Фонду аховы і абароны жывёлаў.

Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.

Прытулак займае больш як 20 гектараў. Тут жывуць 60 дзікіх жывёлаў: 22 тыгры, 17 львоў, 19 малпаў, пума і леапард. Арганізатары прытулку ставяць за мэту дапамагчы вярнуцца да жыцьця жывёлам, якія ледзьве яго ня страцілі.

— Тыгры з Польшчы прыехалі да нас у добрым фізычным стане. Аднак самай вялікай праблемай застаецца псыхіка жывёлаў. Калі яны праводзяць большую частку свайго жыцьця ў зьняволеньні, без магчымасьці руху, у іх шмат праблемаў. — гаворыць Мырыям Дэльгада, супрацоўніца прытулку. — Цудоўна назіраць, калі жывёлы, якія ўсё жыцьцё правялі ў зьняволеньні, упершыню бачаць неба. Выглядае, што ім палягчала.

Цяпер тыгры знаходзяцца ў 30-дзённым карантыне.

24 кастрычніка на прапускным пункце Карошчын з польскага боку польска-беларускай мяжы зьявіўся грузавік зь дзесяцьцю тыграмі ў клетках, які кіраваўся з Італіі ў Расею. У Беларусь тыграў не ўпусьцілі праз адсутнасьць неабходных вэтэрынарных сэртыфікатаў. Адзін з тыграў здох, ня вытрымаўшы цяжкасьцяў падарожжа. Зьвяроў вырашылі ўзяць працаўнікі заапарку ў Познані.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG