Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Такога не было ад часоў Тэтчэр. Кансэрватары разгромна выйгралі выбары ў Вялікай Брытаніі


Борыс Джонсан
Борыс Джонсан

Кансэрватыўная партыя на чале з прэм’ер-міністрам Борысам Джонсанам упэўнена перамагла на датэрміновых выбарах Палаты абшчын, паказаўшы лепшы вынік за сучасную гісторыю партыі.

Пасьля падліку 99,5% галасоў, партыя атрымала 361 з 650 месцаў у Палаце абшчын. Галоўныя супернікі кансэрватараў, лейбарысты пацярпелі поўную паразу, атрымаўшы па апошніх дадзеных, толькі 203 мандаты.

Посьпеху дасягнула Шатляндзкая нацыянальная партыя, якая атрымала 48 мандатаў. Лібэральна-дэмакратычная партыя атрымала толькі 11 мандатаў, паўночнаірляндзкая Дэмакратычная юніянісцкая партыя — 8, Партыя Ўэльса — 4, Зялёныя — 1, паведамляе BBC.

Партыя Джонсана мае намер неадкладна ратыфікаваць пагадненьне аб выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвяза і пакінуць супольнасьць 31 студзеня 2020 года.

Кансэрватары атрымалі большасьць у мностве былых рабочых акругаў, паведамляе Бі-бі-сі, дзе выбаршчыкі традыцыйна галасавалі за лейбарыстаў, але на рэфэрэндуме ў 2016 годзе галасавалі за Brexit.

Лепшае дасягненьне супернікаў Brexit на галасаваньні — перамога Шатляндзкай нацыянальнай партыі ў 48 з 59 акругаў краіны. Партыя настойвае на новым рэфэрэндуме аб незалежнасьці Шатляндыі, заяўляючы, што яе выбаршчыкі з ЭЗ выходзіць ня хочуць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG