Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Hoster.by вярнулі ў сьпіс пастаўнікоў інтэрнэт-паслуг для дзяржаўных органаў


Ілюстрацыйнае фота

Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнту абнавіў пералік упаўнаважаных пастаўнікоў інтэрнэт-паслуг дзяржаўным органам. У сьпіс вярнулі прыватную кампанію «Надзейныя праграмы» (Hoster.by), піша БелаПАН.

Кампанія зможа аказваць паслугі хостынгу сайтаў і электронных поштаў для дзяржаўных органаў.​

Чаму мы пра гэта пішам? Летась у лістападзе выключыў са сьпісу Hoster.by. Старшынёй агульнага сходу акцыянэраў ТАА «Надзейныя праграмы» зьяўляецца Юры Зісер, заснавальнік сайта Tut.by. Супрацоўнікі Tut.by летась былі затрыманымі і абвінавачанымі па «справе БелТА».

Што за кампанія? ТАА «Надзейныя праграмы» (hoster.by), паводле інфармацыі з сайта кампаніі, — найбуйнейшы правайдэр воблачных рашэньняў і хостынгу, тэхнічны адміністратар дамэнаў .BY і .БЕЛ, акрэдытаваны рэгістратар міжнародных дамэнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG