Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі народны абрад унесьлі ў сьпіс нематэрыяльнай спадчыны UNESCO


Унікальны веснавы абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну. Пагост, 7 траўня 2017 году
Унікальны веснавы абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну. Пагост, 7 траўня 2017 году

11 сьнежня 2019 году Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO​ падчас 14-й сэсіі ў сталіцы Калюмбіі Багаце прыняў рашэньне ўключыць беларускі народны абрад «Юраўскі карагод» у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO.

У прэс-рэлізе UNESCO гаворыцца, што Юраўскі карагод як элемэнт нематэрыяльнай культурнай спадчыны «патрабуе тэрміновай аховы», бо знаходзіцца пад пагрозай зьнікненьня з прычыны старэньня насельніцтва, глябалізацыі і агульных сацыяльна-эканамічных умоваў у рэгіёне.

Юраўскі карагод у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці — старажытны абрад, прымеркаваны да веснавога сьвята Юр’я.

6 траўня, у Юр’еў дзень, усе жыхары вёскі Пагост — ад малога да вялікага — выходзяць у поле, каб «адамкнуць» зямельку, узяцца за рукі і ўславіць першую зеляніну і жыватворныя сілы прыроды. Традыцыя зьвязана з ушанаваньнем нашымі продкамі паганскага бога Ярылы, які апекаваўся свойскай жывёлай, сялянскай нівай, якому падпарадкоўваліся і дзікія жывёлы.

Абрад «Тураўскі карагод» існаваў у шматлікіх вёсках Тураўшчыны, але ў поўнай меры яго захавалі толькі ў вёсцы Пагост. Унікальны абрад «Юраўскі карагод» у 2005 годзе першым у Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Беларусі.

Цяпер сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO зь Беларусі ўваходзяць:

  • абрад «Юраўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну Гомельскай вобласьці (2019),
  • сьвяточны калядны абрад «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёну Менскай вобласьці (2009),
  • сьвяткаваньне ў гонар іконы Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну, Менскай вобласьці (2017).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG