Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскага шамана, які ідзе выганяць Пуціна, аштрафавалі 


Аляксандар Габышаў
Аляксандар Габышаў

Якуцкага шамана Аляксандра Габышава, якога напярэдадні затрымалі падчас ягонага другога паходу на Маскву з мэтай «выгнаць Пуціна», аштрафавалі на 1 тысячу расейскіх рублёў (прыблізна 33 беларускія рублі).

Яго абвінавацілі па адміністрацыйным артыкуле за непадпарадкаваньне распараджэньню паліцыянта, паведаміў каардынатар праваабарончай арганізацыі «Правозащита Открытки» Аляксей Пранішнікаў, які аказвае шаману прававую падтрымку.

Разам з шаманам па тым жа артыкуле аштрафавалі дваіх ягоных прыхільнікаў: Аляксея Брылёва і Кірыла Мухтаруліна.

«У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэньні сказана, што Габышаў "размахваў мячом і парваў паліцыянту куртку"», — распавёў Пранішнікаў.

Некалькі якуцкіх СМІ пасьля затрыманьня шамана паведамілі, што на яго завялі крымінальную справу за ўжываньне гвалту супраць прадстаўніка ўлады, але Сьледчы камітэт Расеі гэта адпрэчыў.

Шаман са сваімі прыхільнікамі на пачатку шляху ў сакавіку.
Шаман са сваімі прыхільнікамі на пачатку шляху ў сакавіку.

Сёлета ў сакавіку Аляксандар Габышаў абвясьціў пра пачатак пешага паходу ў расейскую сталіцу, па дарозе да яго сталі далучацца прыхільнікі.

У верасьні шамана затрымалі і адправілі на псыхіятрычную экспэртызу. Па яе выніках Габышава намагаліся адправіць на прымусовае лячэньне, але ўступіліся незалежныя экспэрты.

Супраць Габышава была заведзена крымінальная справа «за заклікі да экстрэмізму», ён знаходзіўся пад падпіскай пра нявыезд. Праз адсутнасьць абвінавачаньня яна перастала дзейнічаць у кастрычніку.

Тады ж шаман заявіў пра аднаўленьне паходу на Маскву, падкрэсьліўшы, што акцыя носіць выключна мірны характар. 8 сьнежня ён выправіўся ў дарогу разам з двума прыхільнікамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG