Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган заявіў, што захапляецца Трампам і Пуціным


Мужчына ў Гамбургу праходзіць міма рэклямных плякатаў нямецкага вытворцы безалькагольных напояў з выявай прэзыдэнтаў Турэччыны, ЗША і Расеі (архіўнае фота)
Мужчына ў Гамбургу праходзіць міма рэклямных плякатаў нямецкага вытворцы безалькагольных напояў з выявай прэзыдэнтаў Турэччыны, ЗША і Расеі (архіўнае фота)

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган назваў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна сусьветнымі лідэрамі, якімі ён захапляецца.

Выступаючы 10 сьнежня перад студэнтамі унівэрсытэту ў Анкары, Эрдаган разам з тым заявіў, што ў Эўропе не хапае натхнёнага лідэра, а ёсьць «сур’ёзны крызіс кіраўніцтва і вакуум лідэрства».

Трамп Эрдаган пахваліў за адкрытасьць.

«Падабаецца вам або не, містэр Трамп — важнае імя. У яго няма схаванага парадку дня. Ён кажа мне рэчы выразна і адкрыта», — сказаў Эрдаган і дадаў, што адпавядае Трампу ўзаемнасьцю.

Аналягічна і Пуціна ён ахарактарызаваў, як лідэра, які нічога не хавае і шчыры з Турэччынай.

Трэці дзейны лідэр, якому сымпатызуе Эрдаган, — шэйх Катару Тамім бін Хамад аль-Тані, якога прэзыдэнт Турцыі назваў «маладым і актыўным» лідэрам, які падтрымлівае бедныя краіны.

Сярод натхнёных постацяў мінуласьці Эрдаган назваў прарока Мухамада і заснавальніка сучаснай Турэччыны Мустафу Кемаля Атацюрка. Адзначыў ён і былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шрэдэра, і экс-прем’ера Італіі Сыльвіё Берлюсконі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG