Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эрдаган пагражае адкінуць плян NATO па абароне краін Балтыі


Рэджэп Таіп Эрдаган

Турцыя выступіць супраць пляна NATO па абароне краін Балтыі, калі альянс не прызнае тэрарыстамі групоўкі, якіх такімі лічыць Турцыя.

Пра гэта заявіў прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган напярэдадні саміту лідэраў NATO ў Лёндане. Эрдаган паведаміў, што ён размаўляў з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам па тэлефоне, і дамовіўся сустрэцца зь ім і лідэрамі краін Балтыі ў Лёндане для абмеркаваньня гэтага пытаньня.

«Мы можам сабрацца і абмеркаваць гэтыя пытаньні там, з задавальненьнем, — сказаў ён. — Але калі нашы сябры ў NATO не прызнаюць тэрарыстычнымі арганізацыямі тых, каго мы лічым тэрарыстычнымі арганізацыямі, мы будзем выступаць супраць любых крокаў, якія будуць прадпрымацца там».

Крыніца ў сілавых структурах Турцыі заявіла ў панядзелак, што Анкара не «шантажуе» NATO сваёй адмовай падтрымаць плян, а мае паўнапраўнае права вета ў альянсе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG